Выкладчыкі

 

Сяргей Георгіевіч Выскварка — збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог.

Сяргей Выскварка нарадзіўся ў вёсцы Пласток Любанскага раёна ў вялікай сям’і. Ужо з дзяцінства цікавіўся традыцыйнай культурай і танцамі, з якімі знаёміла родная бабуля. З 1999 года спецыяліст па фальклоры і этнаграфіі Любанскага раённага цэнтра культуры, мастацкі кіраўнік Любанскага ўзорнага фальклорнага танцавальнага калектыва “Верабейкі” (створаны ў 1993 годзе). У 2004 годзе завочна скончыў факультэт Традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага ўніверсітэта культуры (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў ). Цяпер працуе загадчыкам арганізацыйна-творчага аддзела ДУК “Любанскі раённы цэнтр культуры”.

Сяргей Выскварка даследуе традыцыйную народную культуру Любаншчыны: запісаў звыш за 1000 народных песень, 105 традыцыйных мясцовых танцаў (сярод якіх такія рэдкія творы, як “Войра карагодам”, “Каваля”,  “Кадрыля на пяць штоф”, “Мікіта на ёмачніках”, “Лявоніха у кругаля”), больш за 15 карагодаў і народных гульняў. Рэканструяваў традыцыйныя мясцовыя  “Гасцявыя кірмашы”, абрады: “Масленка”, “Гуканне вясны”, Жаваронкі”, “Юрай”, “Тройца”,  “Русальная нядзелька”, “Макавей” на мясцовыс матэрыяле. Аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных традыцыйным танцам і фальклору Любаншчыны.

У 2016 годзе пабачыла свет яго кніга «Беларускі танцавальны фальклор. Методыка працы з дзіцячым факльклорным калектывам».

Сяргей Выскварка  – сузаснавальнік фэста традыцыйнай культуры “Пятровіца”, куратар летняй школы традыцыйных танцаў «Пятровіца».

Артыкул у Вікіпедыі  

 

 

Вольга Емяльянчык – антраполаг, выкладчыца Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З пачатку 90-х ХХ ст. займаецца вывучэннем архаічнай спеўнай традыцыі Беларусі. Удзельніца і адна з заснавальніц фальклорнага гурта “GUDA” (Мінск), кіраўнік  фальклорнага гурта “Варган” (Полацк)  З 2002 г. праводзіць майстар-класы па беларускіх традыцыйных спевах у  Польшчы. 
 
На спеўных занятках можна будзе пазнаёміцца з тэхнікай аўтэнтычнага спеву, атрымаць магчымасць раскрыць свой голас, навучыцца атрымліваць радасць ад супольнага спеву, паглыбицца ў гукавую стыхію лепшых узораў пятроўскіх абрадавых песень і
пазаабрадавай лірыкі Любаншчыны.