Парады

 

Дзе я буду жыць?

 База фэсту знаходзіцца ў межах вёскі, на падворку сям’і Кухарэнка.

Жыць можна альбо ў намёце, які вы прывязеце з сабой, альбо “на п’ятрах” ( на сене).

Іншыя варыянты і ўмовы варта папярэдне ўзгадняць з арганізатарамі.

Ёсць летні душ, прас, імбрыкі для падагрэву вады, вогнішча.

У цёплае надвор’е можна паехаць купацца ў возеры.

Крыху фота  тут:

 

Што я буду есці?

Харчаванне цэнтралізаванае. Ежа простая і натуральная, пераважна са свайго агарода.

Гатаваць самастойна сабе ежу амаль няма ўмоваў, а часу не будзе дакладна.

 

Якія рэчы неабходныя?

– строй ці хоць бы элементы народнага строю!

– зручны абутак для танцаў;

– дзяўчатам –  спадніцы;

– міска, лыжка, кубак;

– нешта падсілкавацца на дзень прыезду ( вячэра будзе толькі вечарам);

– спальнікі і намёты;

– купальнікі (купаемся ў возеры мясцовым);

– грошы ( у краму прывозяць шмат марозі спецыяльна да фэсту)));

– нешта цёплае з адзення на вечар;

 – пару цёплых шчарпэтак на выпадак дажджу;

– стужкі,рушнікі для абракання 12 ліпеня. Абракацца могуць і мужчыны.

 

Ці трэба плаціць?

З моманту свайго заснавання, Пятровіца існуе за кошт ахвяраванняў удзельнікаў.

У 2018м годзе грашовыя ахвяраванні на ежу, транспартныя выдаткі і набыццё матэрыялаў для майстра-класаў  не перавысяць 10 рублёў з 1 чалавека за 1 дзень удзелу, і 5 рублёў з 1 чалавека за першы дзень фэсту. Удзел дзяцей – па дамоўленасці з арганізатарам.