Аўтар: Анастасія

Пра Пятровіцу на Белсат

    Цёплыя ўспаміны лета 2018 Як даўней у Беларусі жонак выбіралі


30/05/2019 0

  На нашым ютуб-канале  шмат новых відэа з Пятровіцы 2018


28/05/2019 0

  Сябры, вітанне! Рэгістрацыю на 9тую Пятровіцу абвяшчаем адчыненай! Рэгістравацца можна праз сайт http://piatrovica.by/. Інфармацыю па праграме абнавіла на сайце, але яна будзе змяняцца яшчэ.  Рэгістрацыя працягнецца да 1 ліпеня, пры наяўнасці месцаў. Летась зачынілі рэгістрацыю датэрмінова)))


28/05/2019 0

Рэгістрацыя завершаная датэрмінова!

  Бадай, што так. Завяршаем рэгістрацыю, бо ўжо гістарычны максімум заявак дасягнуты!  Што гэта значыць? Анкета будзе працаваць як і раней, да 1 ліпеня. Хто яшчэ не паспеў зарэгістравацца, можа яе запаўняць. Але арганізатары пакідаюць за сабою права адмовіць, у выпадку, калі месца раптам не знойдзецца.  У перыяд 2-6 ліпеня будзем абтэлефаноўваць усіх, хто падаў…
Read more


28/06/2018 0

Гардовіца ў выцінанцы

  Сябры, у нас шыкоўная навіна! Адразу дзве выдатных майстрыцы мастацкай выцінанкі будуць на Пятровіцы. Спн. Наталля Чэрвонцава, прадстаўнiца Маладзечанскай школы выцiнанкі, працягваю сямейную традыцыю: яе маці, Чэрвонцава Вiкторыя Мiкiтаўна, адрадзiла традыцыю выцiнанкі на Беларусі. Спн. Вольга Бабурына, народны майстар, сябра БСМНТ, СЭТ, загадчык секцыі выцінанкі БСМНТ, рэспубліканскі стэпендыят ў галіне культуры і мастацтва, выцінанкай…
Read more


20/06/2018 0

Усё сваё і піва сваё)

 11 ліпеня  будзем знаёміцца з традыцыямі беларускага піваварэння. Маленькі, але досыць амбітны “Дзямідкоў бровар” раскажа, пакажа і дасць пасмакаваць піва, зваранае па рэцэпце беларускіх сялян самаходаў. Болей пра самаходаў тут:http://belsat.eu/ru/films/samohody/ Болей пра “Дзямідкоў бровар” тут: https://www.youtube.com/watch?v=DGa2EqPU6i8


20/06/2018 0

Касьба і спевы

  Трава расце, Мікалай збірае косы, мы шукаем песні, каб 11 ліпеня звінелі і косы, і песні!


20/06/2018 0

У Пласток на квасок

 10 ліпеня завітаем на радзіму сучаснага этнографа і харэографа сп.Сяргея Выскваркі! Пабачым яго поспехі ў аднаўленні дзедавага дома, пакаштуем “квасок”. Сп.Сяргей абяцае падзяліцца рэдкімі мясцовымі танцамі і іншымі цікавосткамі сваёй малой радзімы.


20/06/2018 0

Зажынкі

Аказваецца жаць так цікава і адначасова таямніча прыемна, што душа патрабуе паўтору гэтых велічнах дзеянняў… 11 ліпеня разам будзем вучыцца жаць і спяваць разам з “Павалякамі” , абараняць спіну ад стомы, і завіваць бараду, танцаваць “Талакуху” і рабіць багача…  


20/06/2018 0

Хлеб

  Ад самай першай Пятровіцы гасцінная Ірына Жудрык вітае пятроўцаў і частуе сапраўдным хлебам па рэцэпце сваёй маці і бабулі. 11 ліпеня будзе пячы, смакаваць,спяваць і танцаваць…


20/06/2018 0