Катэгорыя: Навіны

Рэгістрацыя пачнецца 1 чэрвеня

  Чакаем Вас 8-12 ліпеня на 7ым Пятроўскім фэсце! Сёлета прапануем на 5 дзён стаць вясковымі жыхарамі: уставаць разам з сонцам, “упраўляцца” да сняданку, адпачываць апоўдні і танцаваць пакуль ёсць моц увечары… Спадзяемся, Вы ацэніце перавагі такога ладу жыцця. Рэгістрацыю пачнем, як звычайна, 1 чэрвеня. Сачыце за навінамі!  


23/05/2017 0

З дзецьмі можна!

фота А. Мікус, Пятровіца 2016   Мілыя мамачкі і татачкі! З дзеткамі можна прыязджаць на Пятровіцу ( куды ж мы без іх;)). Але асобнай праграмы рабіць не будзем. Усё ж няхай фэст застанецца асобным і дарослым. А вось ідэі дзіцячых фэстаў і святаў, пішыце на nastauka@gmail.com. Будзем радыя зарганізавацца ці на Любаншчыне, ці на Пухаўшчыне!


23/05/2017 0