Катэгорыя: Навіны

фота А. Янкоўскі

Абракацца могуць усе

          Абраканне на свята Пятрок стала адной з традыцый сучаснага святкавання. Штогод удзельнікі, ці гуртам ці паасобку, ходзяць ад ахвярнага крыжа на ўзвышшы за в. Шыпілавічы,ахвяруюць стужкі, рушнікі, паясы тканыя і просяць спрыяння ў асабістых справах. Абраканне, абракацца – абрад асабістага абяцання богу (святому) прынесці нейкі дар або ахвяру ўзамен на…
Read more


22/06/2017 0

Беражыце хлопцы шапкі! 10ы Пятрок хутка!

 Калі добра працаваць, то і святы вернуцца. У 2007 годзе на Любаншчыне ў в. Шыпілавічы супрацоўнікі культуры аднавілі свята Пятрок. Народнае святкаванне тут спынілася ў 70я гады. А некалі менавіта праваслаўныя святары прызначылі тут святочны малебен, на які з’язджаліся сваякі і госці з далёкіх і блізкіх вёсак.  Людзі святкавалі, хадзілі па гасцёх, варылі супольную юшку,…
Read more


22/06/2017 0

Рэгістрацыя адкрытая!

    Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас наведаць сайт нашага фестываля, паглядзець фотаздымкі мінулых гадоў, пазнаёміцца з праграмай Пятровіцы 2017 і зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка! Зарэгістравацца можна да 1 ліпеня 2017 года. 2 ліпеня арганізатары звяжуцца з Вамі па тэлефоне. Мы пастараемся зрабіць Вашае знаёмства з традыцыйнай культурай яркім, а знаходжанне на фэсце – утульным! Да…
Read more


01/06/2017 0

Пятровіца на Youtube!

    Сябры! Спяшаемся падзяліцца добрай навіной! Цяпер відэа з заняткаў, вандровак і святаў Пятровіцы можна глядзець на Youtube! Шукайце сябе! Узгадвайце фэст і дзяліцеся з сябрамі!


30/05/2017 0

Рэгістрацыя пачнецца 1 чэрвеня

  Чакаем Вас 8-12 ліпеня на 7ым Пятроўскім фэсце! Сёлета прапануем на 5 дзён стаць вясковымі жыхарамі: уставаць разам з сонцам, “упраўляцца” да сняданку, адпачываць апоўдні і танцаваць пакуль ёсць моц увечары… Спадзяемся, Вы ацэніце перавагі такога ладу жыцця. Рэгістрацыю пачнем, як звычайна, 1 чэрвеня. Сачыце за навінамі!  


23/05/2017 0

З дзецьмі можна!

фота А. Мікус, Пятровіца 2016   Мілыя мамачкі і татачкі! З дзеткамі можна прыязджаць на Пятровіцу ( куды ж мы без іх;)). Але асобнай праграмы рабіць не будзем. Усё ж няхай фэст застанецца асобным і дарослым. А вось ідэі дзіцячых фэстаў і святаў, пішыце на nastauka@gmail.com. Будзем радыя зарганізавацца ці на Любаншчыне, ці на Пухаўшчыне!


23/05/2017 0