Беражыце хлопцы шапкі! 10ы Пятрок хутка!

Калі добра працаваць, то і святы вернуцца.
У 2007 годзе на Любаншчыне ў в. Шыпілавічы супрацоўнікі культуры аднавілі свята Пятрок.
Народнае святкаванне тут спынілася ў 70я гады. А некалі менавіта праваслаўныя святары прызначылі тут святочны малебен, на які з’язджаліся сваякі і госці з далёкіх і блізкіх вёсак. Людзі святкавалі, хадзілі па гасцёх, варылі супольную юшку, танцавалі і спявалі, доўжачы тым самым традыцыю кірмашавання.
У 2011 годзе да свята была прымеркаваная летняя традыцыйная школа “Пятровіца”, якая паступова перарасла ў фэст традыцыйнай культуры.
Абрады і звычаі Петрака давялося аднаўляць па крупінках.
І сёння адзінае месца ў Беларусі, дзе святкуюць Пятра – в. Шыпілавічына Любаншчыне.
А 9 ліпеня ў тэлеперадачы “Наперад у мінулае” можна будзе паглядзець сюжэт пра гэтае свята.
У 2017 адноўлены Пятрок ў 10ты раз збярэ гасцей і сваякоў!
Доўгіх год, Пятрок!