Вірусы і танцы

Кавід-19 усё яшчэ не пераможаны, а таму давайце берагчы сябе і людзей побач.
Падчас Пятровіцы будуць дзейнічаць агульныя для ўсіх рэкамендацыі і правілы:
* Прадумайце для сябе індывідуальныя бутэлькі для пітной вады, які зможаце браць на заняткі і ў вандроўкі.
*Не прапускайце ранішнія трэніроўкі голасу са спадарыняй Вольгай. І для спеўных здольнасцей, і для абароны лёгкіх яны карысныя.
* Мыйце рукі часта і якасна, калі ласка, пасля вяртання з кожнага занятка, з кожнай вандроўкі…
*Насіце маскі. Масачны рэжым жа ў краіне.
*Калі адчуваеце што прыхварэлі да пачатку фэсту ці падчас яго, то паведамце арганізатарам, калі ласка.
*Падчас фэсту мы большасць часу знаходзімся на паветры, не ў памяшканнях. Але, калі вельмі хвалюецеся і баіцеся захварэць, то лепш застацца дома, вядома.