Рэгістрацыя пачнецца 1 чэрвеня
Чакаем Вас 8-12 ліпеня на 7ым Пятроўскім фэсце!
Сёлета прапануем на 5 дзён стаць вясковымі жыхарамі:
уставаць разам з сонцам,
“упраўляцца” да сняданку,
адпачываць апоўдні
і танцаваць пакуль ёсць моц увечары…
Спадзяемся, Вы ацэніце перавагі такога ладу жыцця.
Рэгістрацыю пачнем, як звычайна, 1 чэрвеня.
Сачыце за навінамі!