Хто навучыць танцаваць?

Хто навучыць танцаваць?

20/06/2018 Навіны 0

 

 

Ад самай першай Пятровіцы (2011г), нязменна і разнайстайна пятроўцаў вучыць танцаваць самавіты этнахарэограф Сяргей Выскварка!

Напрацягу жыцця ён даследуе традыцыйную народную культуру Любаншчыны: запісаў звыш за 400 народных песень, 95 традыцыйных мясцовых танцаў (сярод якіх такія рэдкія творы, як «Войра карагодам», «Каваля» «Кадрыля на пяць штоф»), больш за 15 карагодаў і народных гульняў. Рэканструяваў традыцыйныя «Гасцявыя кірмашы», абрад «Спальванне русалкі». Аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных традыцыйным танцам і фальклору[2]. Сяргей Выскварка на працягу многіх гадоў праводзіць майстар-класы традыцыйных танцаў. З’яўляецца куратарам летняй школы традыцыйных танцаў «Пятровіца».

Вядучы шматлікіх свят, у тым ліку «Фальклорная вандроўка» (1993, 1998, 2003), «Гліняны звон» (1996), Рэспубліканскі кірмаш «Вясна — 2000» (горад Салігорск), Рэспубліканскае свята гумару «Капыльскія пацехі» (1999, 2002) і інш.

 

Прапануем паглядзець фільм “Старадаўнія танцы” пра працу сп.Сяргея з дзецьмі і не толькі.

студыя Летапіс “Беларусьфільм. 2013 год рэжысёр Вольга Дашук. У фільме здымаліся: “Узорны фальклорны гурт “Верабейкі” г. Любань, Васіль Семашкевіч і Сяргей Выскварка і яшчэ шмат харошых танцораў з Беларусі.

Болей можна пачытаць тут: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B3%D0%B5%D0%B9_%D0%93%D0%B5%D0%BE%D1%80%D0%B3%D1%96%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BA%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B0

Да сустрэчы! Рыхтуйце вашыя ножкі;))))

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *