Каб дабрацца да Пятровіцы можна:
1) Замовіць месца ў спецыяльнай маршрутцы з Мінску ( указаць у анкеце пры рэгістрацыі).
Звычайна маршрутка адпраўляецца з чыгуначнага вакзала ў Мінску і прывязе адразу на базу фэсту з в. Шыпілавічы.
2) Самастойна замовіць маршрутку ( кошт усё яшчэ 10р!)
Нумар дыспетчара фірмы “А”: 8 029 5613696,
нумар дыспетчара фірмы “В”: 8 029 1643435.
Замаўляць сёння на заўтра.
Маршруткі Мінск-Любань, і наадварот,
ходзяць, звычайна, штодня 8, 12, 14, 17, 19 гадзін, у дарозе 2 гадзіны.
Новае!
З Любані да Шыпілавіч ( базы фэсту) можна дабрацца мясцовымі аўтобусамі.
Расклад руху аўтобусаў можна паглядзець тут:
https://t.rasp.yandex.ru/station/9759813/?filter=all
А найлепей яшчэ спраўдзіць за дзень да выеду на аўтавакзале
+375 1794 55954 ( гарадскі).
У любым выпадку, паведамце, калі ласка, папярэдне арганізатарам аб часе свайго прыезду.