Парады

 

Дзе я буду жыць?

 База фэсту знаходзіцца ў межах вёскі, на падворку сям’і Кухарэнка.

Жыць можна альбо ў намёце, які вы прывязеце з сабой, альбо “на п’ятрах” ( на сене). Але пад п’ятрамі куры ды качкі, то бірушы ў вушы не лішнія будуць))).

Іншыя варыянты і ўмовы варта папярэдне ўзгадняць з арганізатарамі.

Ёсць летні душ, прас, імбрыкі для падагрэву вады, вогнішча.

У цёплае надвор’е можна паехаць купацца ў возеры.

Крыху фота  тут:

 

Што я буду есці?

Харчаванне цэнтралізаванае. Ежа простая і натуральная, пераважна са свайго агарода.

Гатаваць самастойна сабе ежу амаль няма ўмоваў, а часу не будзе дакладна.

 

Якія рэчы неабходныя?

– народны строй, а лепей два!

– зручны абутак для танцаў;

– дзяўчатам –  спадніцы;

 – хлопцам – нагавіцы;

– міска, лыжка, кубак;

 – ёмістасць для вады ў дарогу;

– нешта падсілкавацца на дзень прыезду ( вячэра будзе толькі вечарам);

– спальнікі і намёты;

– купальнікі (магчыма купанне ў возеры мясцовым);

– грошы ( у краму прывозяць шмат марозіва спецыяльна да фэсту)));

– нешта цёплае з адзення на вечар;

 – пару цёплых шчарпэтак на выпадак дажджу;

– стужкі,рушнікі для абракання 12 ліпеня. Абракацца могуць і мужчыны.

Важнае!

Адзенне.
Просьба да жанчын: насіць спадніцах доўгія)) Гэта ўплывае на пластыку і манеру танца.
Просьба да мужчын: насіць нагавіцы, можна штаны)), але не шорты. Гэта ўплывае на пластыку і манеру танца. Традыцыйная кашуля з шортамі дзіўна выглядае агулам.
Посуд.
Міска А. Горвата ў нас адна))), пластыкавых хапае, вядома, але лепш свой посуд не забываць і не карыстацца пластыкавым )))
Сустрэча.
Вельмі прашу вопытных пятроўцаў не разбягацца адразу па кустах пасля прыезду. Мне важна прагаварыць некаторыя рэчы для ўсіх адразу.
Пасля будаўніцтва дома, тэрыторыя падзеленая і гук па ёй перамяшчаецца горш, таму адразу ўсіх паклікаць немагчыма і даводзіцца бегаць збіраць вас па кустах.
Таму чакаю прыезду маршруткі (ці абедзьвух), каб асноўнае абвесціць. А тады ўжо будзем абдымацца і ўладкоўвацца.
Закрыццё фэсту.
Заключная вячэра фэста адбываецца ў фармаце бяседы. . Гэта яшчэ адна важная беларуская традыцыя. Жывая ў нашай сям’і. Пачынаюць яе гаспадары і таму важна ўсім сабрацца разам. Таму чакаем на яе звычайна пакуль большасць збярэцца. Акцэнтую ўвагу на гэтым цяпер, не спазняйцеся. 

Ці трэба плаціць?

З моманту свайго заснавання, Пятровіца існуе за кошт ахвяраванняў удзельнікаў.

Грашовыя ахвяраванні спатрэбяцца на ежу i транспартныя выдаткі.

Яшчэ раз зафіксую, ахвяраванні -гэта менавіта ахвяраванні, а не абавязковая аплата ўдзелу. 

Удзел дзяцей – па дамоўленасці з арганізатарамі.

NB! Прашу ўладальнікаў аўто заправіць машыны з запасам і захаваць чэкі. Так склалася, што калі застаюцца непатрачаныя грошы, то арганізатары вяртаюць кіроўцам выдаткі на паліва.  Так будзе і  ў гэтым годзе.