Праграма Пятровіцы 2026
Сябры нашыя дарагія!
У 2026 годзе Пятровіца адбудзецца ў 16ты раз!!!
Чакаем вас 9-12 ліпеня! Будзем аднаўляць рэсурсы разам і выгульваць строі!
Праграма можа змяняцца.
Ужо так склалася, што строі мы апранаем не толькі на самое свята Пятрок, а ў іншыя вандроўкі, то можна захапіць некалькі ))).
9 ліпеня
13.30 ад’езд з Мінску спецыяльнай маршруткі ( забраніраваць месца там можна пазначыўшы ў анкеце пры рэгістрацыі)
15.30 – Адкрыццё фэсту (в. Шыпілавічы)
17.00. – Знаёмства НКК Любанскага краю (г. Любань)
- Традыцыйны святочны каляндар Любаншчыны
- Традыцыйны Любанскі строй агульныя і асаблівыя рысы
- Выстава аўтэнтычных фартушкоў Любаншчыны.
18.00 – ” Любанская дзясятка плюс з Напарачкай”. Грае музычны гурт “Любанскія” (г. Любань)
21.00 – Знаёмства ўдзельнікаў і вогнішча (в. Шыпілавічы)
10 ліпеня
09.00 –Святы калодзеж ва Урочышчы Cтудзянец. Гісторыя і скарбы в. Дарасіно.
12.00 – ” Ой, хадзіла дзеўка па лугу”, касарскі карагод і іншыя спевы
13.00 – Танцы в. Дарасіно ( С. Выскварка)
13.30 – Танцавальны майстар-клас Алены Каліноўскай
15.00 -Традыцыйная забудова вёскі Таль. Царква і асоба святога Сергія Радакоўскага
16.00 – Танцы в. Таль ( С. Выскварка)
16.30 – Танцавальны майстар-клас Алены Каліноўскай
11 ліпеня
09.00 – Танцавальны майстар-клас Юліі Ліцвінавай
11.00 – Касарскія, Жніўныя спевы.
15.00 – Жніўныя практыкі. Збор саломкі для вырабу калядных павукоў.(в. Жораўка)
16.00 – Карагод на пачатак касавіцы. Практыка касьбы. Касарскія песні (в. Жораўка)
16.30 – Танцы на вясковай вуліцы. Граюць гурт “Любанскія” і Ігар Узлоў. (в. Жораўка)
21.00 – Вечарынка ў вясковай хаце. Прыпеўкі пад “Страданія” (в. Жораўка)
12 ліпеня
9.00 – Наміткі, строі, паясы спосабы нашэння (в. Шыпілавічы)
10.00 – Абраканне ля крыжа, збор кветак і зёлак (в. Шыпілавічы)
11.00 – Спевы ля дуба (в. Шыпілавічы)
13.30 – Пятроўскі малебен (в. Шыпілавічы)
14.00 – Святочны канцэрт (в. Шыпілавічы)
19.00 – Пятроўскія карагоды па вёсцы (в. Шыпілавічы)
19.30-22.00 – Пятроўскі абрад, юшка, танцы (в. Шыпілавічы)
22.00 – Закрыццё фэсту (в. Шыпілавічы)
Dear Friends!
Таксама азнаёмцеся: КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ і ЯК ДАБІРАЦЦА.


