Каб дабрацца да Пятровіцы можна:
1) Замовіць месца ў спецыяльнай маршрутцы з Мінску ( указаць у анкеце пры рэгістрацыі).
Звычайна маршрутка адпраўляецца ад ст.м. Інстытут культуры ў Мінску і прывязе адразу на базу фэсту ў в. Шыпілавічы.
2) Самастойна замовіць маршрутку Мінск-Любань
Замаўляць сёння на заўтра. Адразу дамаўляйцеся дакуль вам ехаць.
Варта спытаць пры замове на якіх умовах могуць давезці ад Любані да Шыпілавіч
Маршруткі Мінск-Любань, і наадварот,
ходзяць, звычайна, штодня 8, 12, 14, 17, 19 гадзін, у дарозе 2 гадзіны.
З Любані да Шыпілавіч ( базы фэсту) можна дабрацца мясцовымі аўтобусамі.
Расклад руху аўтобусаў можна паглядзець тут:
https://t.rasp.yandex.ru/station/9759813/?filter=all
А найлепей яшчэ спраўдзіць за дзень да выеду на аўтавакзале
+375 1794 55954 ( гарадскі).
Альбо на таксі
https://lyuban.by/taksi.html
У любым выпадку, паведамце, калі ласка, папярэдне арганізатарам аб часе свайго прыезду.


