Аўтар: Анастасія

Рэгістрацыя адкрытая!

    Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас наведаць сайт нашага фестываля, паглядзець фотаздымкі мінулых гадоў, пазнаёміцца з праграмай Пятровіцы 2017 і зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка! Зарэгістравацца можна да 1 ліпеня 2017 года. 2 ліпеня арганізатары звяжуцца з Вамі па тэлефоне. Мы пастараемся зрабіць Вашае знаёмства з традыцыйнай культурай яркім, а знаходжанне на фэсце – утульным! Да…
Read more


01/06/2017 0

Пятровіца на Youtube!

    Сябры! Спяшаемся падзяліцца добрай навіной! Цяпер відэа з заняткаў, вандровак і святаў Пятровіцы можна глядзець на Youtube! Шукайце сябе! Узгадвайце фэст і дзяліцеся з сябрамі!


30/05/2017 0

З дзецьмі можна!

фота А. Мікус, Пятровіца 2016   Мілыя мамачкі і татачкі! З дзеткамі можна прыязджаць на Пятровіцу ( куды ж мы без іх;)). Але асобнай праграмы рабіць не будзем. Усё ж няхай фэст застанецца асобным і дарослым. А вось ідэі дзіцячых фэстаў і святаў, пішыце на nastauka@gmail.com. Будзем радыя зарганізавацца ці на Любаншчыне, ці на Пухаўшчыне!


23/05/2017 0