Пятровіца 2026
Вітаем, даражэнькія! Нарэшце, абвяшчаем рэгістрацыю на Пятровіцу, якая адбудзецца 9-12 ліпеня! Зарэгістравацца можна толькі з галоўнай старонкі сайта і толькі да 30 чэрвеня! Спрыяння ўсім нам і да сустрэчы! Фота Г. Кіпель
Вітаем, даражэнькія! Нарэшце, абвяшчаем рэгістрацыю на Пятровіцу, якая адбудзецца 9-12 ліпеня! Зарэгістравацца можна толькі з галоўнай старонкі сайта і толькі да 30 чэрвеня! Спрыяння ўсім нам і да сустрэчы! Фота Г. Кіпель
Зарэгістравацца на 15тую Пятровіцу ўжо можна праз piatrovica.by да 12.00 28 чэрвеня! Праграма яшчэ ў распрацоўцы. Уся актуальная інфармацыя будзе ў фб https://www.facebook.com/groups/piatrovica Атмасферныя відэа з мінулых гадоў можна паглядзець на нашым канале https://www.youtube.com/@piatrovica Няхай усё ў нас атрымаецца!
Вітаем! Вельмі ўсцешаныя мы такім жвавым тэмпам рэгістрацыі на Пятровіцу 2024. Дзякуй вам усім за давер і натхненне! На сёння ўжо ўсе месцы на фэст зарэзерваваныя. Але мы падумалі, што рэгістрацыю зачыняць не будзем. Жыццё непрадказальнае такое. Таму ўсе заяўкі, атрыманыя намі пасля гэтага паведамлення, будуць таксама разгледжаныя ў выпадку з’яўлення вольных месцаў. Падверджанне ўдзелу…
Read more
Вітаначкі, дарагія! Зарэгістравацца на 14тую Пятровіцу ўжо можна праз piatrovica.by! Праграма яшчэ ў распрацоўцы. Уся інфармацыі і навіны будуць на сайце і ў фб. Няхай усё ў нас атрымаецца!
Рэгіструйцеся праз сайт і форму https://docs.google.com/forms/d/1DHexxh5fBqmzF3WQNYE5u3zW_exYt1L7Q4Qzswun40k/edit Сачыце за навінамі ў https://www.facebook.com/groups/piatrovica Пачытайце праграму і парады на сайце. І да сустрэчы!
Ужо 4ты год будзем вучыцца рабіць выцінанкі і трошкі ў іх разбірацца. Спадарыня Наталля Чырвонцава, прадстаўнiца Маладзечанскай школы выцiнанкі паглыбей пазнаёміць нас з гэтым сучасным мастацтвам. Спн. Наталля працягваю сямейную традыцыю: яе маці, Чырвонцава Вiкторыя Мiкiтаўна, адрадзiла традыцыю выцiнанкі на Маладзечаншчыне. А спадар Сяргей Выскварка пакажа як зрабіць традыцыйныя выцінанкі, якім ён навучыўся ў народнай…
Read more
Знаёмцеся з Вольгай, майстрам рычных вырабаў з керамікі. Яна вырабляе з гліны свісцёлкі, біжутэрыю, посуд, мыльніцы і часта выкарыстоўвае традыцыйныя матывы беларускай культуры ў сваіх працах. Вольга прывязе некаторыя вырабы з сабою на Пятровіцу, каб вы змаглі з імі пабліжэй пазнаёміцца і, магчыма, набыць.
Кавід-19 усё яшчэ не пераможаны, а таму давайце берагчы сябе і людзей побач. Падчас Пятровіцы будуць дзейнічаць агульныя для ўсіх рэкамендацыі і правілы: * Прадумайце для сябе індывідуальныя бутэлькі для пітной вады, які зможаце браць на заняткі і ў вандроўкі. *Не прапускайце ранішнія трэніроўкі голасу са спадарыняй Вольгай. І для спеўных здольнасцей, і для абароны…
Read more
Piatrovica запрашае на сустрэчу ў Zoom у 20.00. Пагаварыць, убачыцца, абмяняцца навінамі. Join Zoom Meeting https://us04web.zoom.us/j/6639122959?pwd=UWRPMDJrcmhhYjRDNkpZeGxhckZUUT09 Meeting ID: 663 912 2959 Password: 5zU2zD А 21.00 пачнецца спеўная сустрэча на youtube
Ці маглі мы падумаць у 2011, што фэст будзе такі жывучы! Дзякуй усім, хто робіць яго незабыўным штогод сваёй прысутнасцю! Хоць мы цяпер і не можам сабрацца разам, але мы ўсядно памятаем адно пра аднаго і чакаем новых сустрэч! Давайце запісваць кароткія віншаванні Пятровіцы і ўсім пятроўцам. Дадаваць #piatrovica і дзяліцеся радасцю з ўсім светам!