У Пласток на квасок 13 ліпеня

У Пласток на квасок 13 ліпеня

03/07/2019 Навіны 0
фота А. Мікус

 

Сябры, прадстаўляем вашай увазе і шчыра запрашаем

працягнуць танцавальна-вандроўны сезон на Любаншчыне

13 ліпеня, субота, самы час на госці ехаць))

 

Вас чакаюць у Пластку!

11.00  “У Пласток на квасок” – свята народнай кухні. Прагулка-экскурс па вёсцы. Вясковыя выставы на платах і веснічках.

14.00 Дэгустацыя-конкурс мясцовых квасных страў “Квас з прыкрасамі”.

Сустрэча з красамоўнай Марыяй Дайнека.

18.00 “Пагулінкі па-Любанскі” – з’езд музычных танцавальных капэл. Аўтэнтычнае выкананне дробнай полькі з розных куткоў Любанскага краю. Майстар-класы ад носбітаў традыцый.

19.00 Конкурс танцораў і танцавальных пар на веданне найбольшай колькасці танцаў і прыпевак да іх.

20.00 “Лявоніха на сто пар” разам з гуртом “Напарачка”

21.00 пачастункі ад “Напарачкі”

22.00 Вясковая пагулянка на падворку “Паўла і Марылі” з танцамі да раніцы. Начлег па вясковых хатах, сенавалах, пятрах і ў намётах …

 

Па дэталі звяртайце да Сяргея Выскваркі ;))

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *