Абракацца могуць усе

Абракацца могуць усе

22/06/2017 Навіны 0
фота А. Янкоўскі

 

 

 

 

 

Абраканне на свята Пятрок стала адной з традыцый сучаснага святкавання. Штогод удзельнікі, ці гуртам ці паасобку, ходзяць ад ахвярнага крыжа на ўзвышшы за в. Шыпілавічы,ахвяруюць стужкі, рушнікі, паясы тканыя і просяць спрыяння ў асабістых справах.

Абраканне, абракацца – абрад асабістага абяцання богу (святому) прынесці нейкі дар або ахвяру ўзамен на дапамогу ў пазбаўленні ад хваробы або ў цяжкой жыццёвай сітуацыі. Дар можа прыносіцца і адразу з просьбай.

Аброк – назва дара, звычайна прыносіцца да святога месца (каменя, крыніцы), у царкву або на прыдарожны крыж.

 

 

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *