Адчуй шчырасць народнага мастацтва
На Любаншчыне нарадзіўся і жыў выбітны стваральнік прыгажосці,
аўтар шматлікіх маляваных дываноў з іх райскімі сюжэтамі Павал Марціновіч.
11 ліпеня падчас вандроўкі ў в. Жораўка пятроўцы пабачаць арыгінал дывана на свае вочы, змогуць дакрануцца чыстымі рукамі і сэрцамі да народнага разумення прыгажосці.
Відэапрэзентацыю “Беспечальнае мастацтва. Маляваныя дываны Паўла Марціновіча” прадставіць Ірына Смірнова, навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАНБ.