Гардовіца ў выцінанцы
Сябры, у нас шыкоўная навіна!
Адразу дзве выдатных майстрыцы мастацкай выцінанкі будуць на Пятровіцы.
Спн. Наталля Чэрвонцава, прадстаўнiца Маладзечанскай школы выцiнанкі, працягваю сямейную традыцыю: яе маці, Чэрвонцава Вiкторыя Мiкiтаўна, адрадзiла традыцыю выцiнанкі на Беларусі.
Спн. Вольга Бабурына, народны майстар, сябра БСМНТ, СЭТ, загадчык секцыі выцінанкі БСМНТ, рэспубліканскі стэпендыят ў галіне культуры і мастацтва, выцінанкай займаецца з 12 год.
Таму 12 ліпеня ёсць ідэя пазнаёміцца з традыцыйнай выцінанкай ( С. Выскварка) і сучаснай мастацкай выцінанкай (Н.Чэрвонцава і В.Бабурына). А таксама паспрабаваць стварыць выяву пятроўскай зёлкі – гардовіцы.
На Пятроўскім кірмашы можна будзе набыць прыгажосць у свой дом ці ў падарунак родным!