Рэгістрацыя завершаная датэрмінова!

Бадай, што так.
Завяршаем рэгістрацыю, бо ўжо гістарычны максімум заявак дасягнуты!
Што гэта значыць?
Анкета будзе працаваць як і раней, да 1 ліпеня.
Хто яшчэ не паспеў зарэгістравацца, можа яе запаўняць.
Але арганізатары пакідаюць за сабою права адмовіць, у выпадку, калі месца раптам не знойдзецца.
У перыяд 2-6 ліпеня будзем абтэлефаноўваць усіх, хто падаў заяўкі і вырашаць арганізацыйныя моманты.
Нумар для хуткай сувяхі і дэталяў 8 025 9059589 ( Наста).