Рэгістрацыя на Пятровіцу 2019 завершаная
Ад сёння абвяшчаем аб закрыцці рэгістрацыі на Пятровіцу 2019.
Калі шчыра, то ўжо 2 тыдні назад можна было тое казаць)))
І гэта вельмі цешыць!
Форма рэгістрацыйная застаецца адкрытай. Падаваць заяўкі можна, але арганізатары пакідаюць за сабой права прыярытэтнага размяшчэння тых, хто ўжо падаў заякі на сёння.
Усе заяўкі бачым. Пасля 1 ліпеня абтэлефануем усіх.
А пакуль рыхтуйце строі і настроі!