У Пласток на квасок 13 ліпеня

Сябры, прадстаўляем вашай увазе і шчыра запрашаем
працягнуць танцавальна-вандроўны сезон на Любаншчыне
13 ліпеня, субота, самы час на госці ехаць))
Вас чакаюць у Пластку!
11.00 “У Пласток на квасок” – свята народнай кухні. Прагулка-экскурс па вёсцы. Вясковыя выставы на платах і веснічках.
14.00 Дэгустацыя-конкурс мясцовых квасных страў “Квас з прыкрасамі”.
Сустрэча з красамоўнай Марыяй Дайнека.
18.00 “Пагулінкі па-Любанскі” – з’езд музычных танцавальных капэл. Аўтэнтычнае выкананне дробнай полькі з розных куткоў Любанскага краю. Майстар-класы ад носбітаў традыцый.
19.00 Конкурс танцораў і танцавальных пар на веданне найбольшай колькасці танцаў і прыпевак да іх.
20.00 “Лявоніха на сто пар” разам з гуртом “Напарачка”
21.00 пачастункі ад “Напарачкі”
22.00 Вясковая пагулянка на падворку “Паўла і Марылі” з танцамі да раніцы. Начлег па вясковых хатах, сенавалах, пятрах і ў намётах …
Па дэталі звяртайце да Сяргея Выскваркі ;))