Хто навучыць спяваць?

Хто навучыць спяваць?

20/06/2018 Навіны 0

 

Дзякуючы нашай цудоўнай зямлячцы Вользе  Емяльянчык, пятроўцы могуць атрымаць разуменне каштоўнасці традыцыйнага спеву, адчуць на сваім асабістым стане ўплыў гармоніі гукаў.
На спеўных занятках можна пазнаёміцца з тэхнікай аўтэнтычнага спеву, атрымаць магчымасць раскрыць свой голас, навучыцца атрымліваць радасць ад супольнага спеву, паглыбіцца ў гукавую стыхію лепшых узораў пятроўскіх абрадавых песень і пазаабрадавай лірыкі Любаншчыны.
 
Вольга Емяльянчык – антраполаг, выкладчыца Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З пачатку 90-х ХХ ст. займаецца вывучэннем архаічнай спеўнай традыцыі Беларусі. Удзельніца і адна з заснавальніц фальклорнага гурта “GUDA” (Мінск), кіраўнік  фальклорнага гурта “Варган” (Полацк)  З 2002 г. праводзіць майстар-класы па беларускіх традыцыйных спевах у  Польшчы. 
 
 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *