Каштоўны дуб
Відаць не проста так пятроўцы да дуба штогод імкнуцца… Сёлета дуб атрымаў статус каштоўнасці! І цяпер ён сур’ ёзны волат з пашпартам у самым росквіце дубовых сіл))) І ён чакае на госці))) Дзякуй за падказку і дапамогу Леаніду Платоненка
Відаць не проста так пятроўцы да дуба штогод імкнуцца… Сёлета дуб атрымаў статус каштоўнасці! І цяпер ён сур’ ёзны волат з пашпартам у самым росквіце дубовых сіл))) І ён чакае на госці))) Дзякуй за падказку і дапамогу Леаніду Платоненка
Ад сёння абвяшчаем аб закрыцці рэгістрацыі на Пятровіцу 2019. Калі шчыра, то ўжо 2 тыдні назад можна было тое казаць))) І гэта вельмі цешыць! Форма рэгістрацыйная застаецца адкрытай. Падаваць заяўкі можна, але арганізатары пакідаюць за сабой права прыярытэтнага размяшчэння тых, хто ўжо падаў заякі на сёння. Усе заяўкі бачым. Пасля 1 ліпеня абтэлефануем усіх.…
Read more
Бадай, што так. Завяршаем рэгістрацыю, бо ўжо гістарычны максімум заявак дасягнуты! Што гэта значыць? Анкета будзе працаваць як і раней, да 1 ліпеня. Хто яшчэ не паспеў зарэгістравацца, можа яе запаўняць. Але арганізатары пакідаюць за сабою права адмовіць, у выпадку, калі месца раптам не знойдзецца. У перыяд 2-6 ліпеня будзем абтэлефаноўваць усіх, хто падаў…
Read more
Сябры, у нас шыкоўная навіна! Адразу дзве выдатных майстрыцы мастацкай выцінанкі будуць на Пятровіцы. Спн. Наталля Чэрвонцава, прадстаўнiца Маладзечанскай школы выцiнанкі, працягваю сямейную традыцыю: яе маці, Чэрвонцава Вiкторыя Мiкiтаўна, адрадзiла традыцыю выцiнанкі на Беларусі. Спн. Вольга Бабурына, народны майстар, сябра БСМНТ, СЭТ, загадчык секцыі выцінанкі БСМНТ, рэспубліканскі стэпендыят ў галіне культуры і мастацтва, выцінанкай…
Read more
11 ліпеня будзем знаёміцца з традыцыямі беларускага піваварэння. Маленькі, але досыць амбітны “Дзямідкоў бровар” раскажа, пакажа і дасць пасмакаваць піва, зваранае па рэцэпце беларускіх сялян самаходаў. Болей пра самаходаў тут:http://belsat.eu/ru/films/samohody/ Болей пра “Дзямідкоў бровар” тут: https://www.youtube.com/watch?v=DGa2EqPU6i8
Трава расце, Мікалай збірае косы, мы шукаем песні, каб 11 ліпеня звінелі і косы, і песні!
10 ліпеня завітаем на радзіму сучаснага этнографа і харэографа сп.Сяргея Выскваркі! Пабачым яго поспехі ў аднаўленні дзедавага дома, пакаштуем “квасок”. Сп.Сяргей абяцае падзяліцца рэдкімі мясцовымі танцамі і іншымі цікавосткамі сваёй малой радзімы.
Аказваецца жаць так цікава і адначасова таямніча прыемна, што душа патрабуе паўтору гэтых велічнах дзеянняў… 11 ліпеня разам будзем вучыцца жаць і спяваць разам з “Павалякамі” , абараняць спіну ад стомы, і завіваць бараду, танцаваць “Талакуху” і рабіць багача…
Ад самай першай Пятровіцы гасцінная Ірына Жудрык вітае пятроўцаў і частуе сапраўдным хлебам па рэцэпце сваёй маці і бабулі. 11 ліпеня будзе пячы, смакаваць,спяваць і танцаваць…