

Рэгістрацыя завершаная датэрмінова!
Бадай, што так. Завяршаем рэгістрацыю, бо ўжо гістарычны максімум заявак дасягнуты! Што гэта значыць? Анкета будзе працаваць як і раней, да 1 ліпеня. Хто яшчэ не паспеў зарэгістравацца, можа яе запаўняць. Але арганізатары пакідаюць за сабою права адмовіць, у выпадку, калі месца раптам не знойдзецца. У перыяд 2-6 ліпеня будзем абтэлефаноўваць усіх, хто падаў…
Read more

Гардовіца ў выцінанцы
Сябры, у нас шыкоўная навіна! Адразу дзве выдатных майстрыцы мастацкай выцінанкі будуць на Пятровіцы. Спн. Наталля Чэрвонцава, прадстаўнiца Маладзечанскай школы выцiнанкі, працягваю сямейную традыцыю: яе маці, Чэрвонцава Вiкторыя Мiкiтаўна, адрадзiла традыцыю выцiнанкі на Беларусі. Спн. Вольга Бабурына, народны майстар, сябра БСМНТ, СЭТ, загадчык секцыі выцінанкі БСМНТ, рэспубліканскі стэпендыят ў галіне культуры і мастацтва, выцінанкай…
Read more

Усё сваё і піва сваё)
11 ліпеня будзем знаёміцца з традыцыямі беларускага піваварэння. Маленькі, але досыць амбітны “Дзямідкоў бровар” раскажа, пакажа і дасць пасмакаваць піва, зваранае па рэцэпце беларускіх сялян самаходаў. Болей пра самаходаў тут:http://belsat.eu/ru/films/samohody/ Болей пра “Дзямідкоў бровар” тут: https://www.youtube.com/watch?v=DGa2EqPU6i8

Касьба і спевы
Трава расце, Мікалай збірае косы, мы шукаем песні, каб 11 ліпеня звінелі і косы, і песні!

У Пласток на квасок
10 ліпеня завітаем на радзіму сучаснага этнографа і харэографа сп.Сяргея Выскваркі! Пабачым яго поспехі ў аднаўленні дзедавага дома, пакаштуем “квасок”. Сп.Сяргей абяцае падзяліцца рэдкімі мясцовымі танцамі і іншымі цікавосткамі сваёй малой радзімы.

Традыцыйныя сакрэты жаночай прыгажосці
А і сапраўды, што не хустка то кветнік, што ні намітка, то вытанчанае хараство. А кожная жанчына ў хустцы – барыня! Як па галаўным уборы зразумець ці замужняя жанчына перад табою? Як пазнаць зямлячку? І як вызначыць узрост жанчыны, не задаючы пытанняў?)) Адказы на гэтыя пытанні, а таксама разнастайныя спосабы павязвання намітак, хустак і…
Read more

Адчуй шчырасць народнага мастацтва
На Любаншчыне нарадзіўся і жыў выбітны стваральнік прыгажосці, аўтар шматлікіх маляваных дываноў з іх райскімі сюжэтамі Павал Марціновіч. 11 ліпеня падчас вандроўкі ў в. Жораўка пятроўцы пабачаць арыгінал дывана на свае вочы, змогуць дакрануцца чыстымі рукамі і сэрцамі да народнага разумення прыгажосці. Відэапрэзентацыю “Беспечальнае мастацтва. Маляваныя дываны Паўла Марціновіча” прадставіць Ірына Смірнова, навуковы…
Read more