Хлеб
Ад самай першай Пятровіцы гасцінная Ірына Жудрык вітае пятроўцаў і частуе сапраўдным хлебам па рэцэпце сваёй маці і бабулі. 11 ліпеня будзе пячы, смакаваць,спяваць і танцаваць…
Ад самай першай Пятровіцы гасцінная Ірына Жудрык вітае пятроўцаў і частуе сапраўдным хлебам па рэцэпце сваёй маці і бабулі. 11 ліпеня будзе пячы, смакаваць,спяваць і танцаваць…
А і сапраўды, што не хустка то кветнік, што ні намітка, то вытанчанае хараство. А кожная жанчына ў хустцы – барыня! Як па галаўным уборы зразумець ці замужняя жанчына перад табою? Як пазнаць зямлячку? І як вызначыць узрост жанчыны, не задаючы пытанняў?)) Адказы на гэтыя пытанні, а таксама разнастайныя спосабы павязвання намітак, хустак і…
Read more
На Любаншчыне нарадзіўся і жыў выбітны стваральнік прыгажосці, аўтар шматлікіх маляваных дываноў з іх райскімі сюжэтамі Павал Марціновіч. 11 ліпеня падчас вандроўкі ў в. Жораўка пятроўцы пабачаць арыгінал дывана на свае вочы, змогуць дакрануцца чыстымі рукамі і сэрцамі да народнага разумення прыгажосці. Відэапрэзентацыю “Беспечальнае мастацтва. Маляваныя дываны Паўла Марціновіча” прадставіць Ірына Смірнова, навуковы…
Read more
Суправаджаць танцавальныя заняткі, і спаборнічаць у хуткасці з танцорамі будуць нашыя нязменныя музыкі Васіль Семашкевіч ( гармонік) і Мікалай Юніцкі (вясельны барабан). Шчыра запрашаем і іншых музыкаў далучацца да стварэння святочнага настрою!
Нашчасце беларускія мужчыны ўмеюць не толькі працаваць, а яшчэ танцаваць і спяваць! У гэтым годзе у вас будзе выдатная магчымасць вучыцца спяваць ад таленавітага Уладзіміра Ціханоўскага, пачуць пра яго вопыт пераймання песень. Глядзіце таксама выпуск праграмы “Вяскоўцы”: https://www.youtube.com/watch?v=JYRd6IHdKvk А паколькі сп.Уладзімір яшчэ і народны майстар саломапляцення, то на можна згаварыцца і саламяны капялюш…
Read more
Дзякуючы нашай цудоўнай зямлячцы Вользе Емяльянчык, пятроўцы могуць атрымаць разуменне каштоўнасці традыцыйнага спеву, адчуць на сваім асабістым стане ўплыў гармоніі гукаў. На спеўных занятках можна пазнаёміцца з тэхнікай аўтэнтычнага спеву, атрымаць магчымасць раскрыць свой голас, навучыцца атрымліваць радасць ад супольнага спеву, паглыбіцца ў гукавую стыхію лепшых узораў пятроўскіх абрадавых песень і пазаабрадавай лірыкі Любаншчыны. Вольга Емяльянчык –…
Read more
Ад самай першай Пятровіцы (2011г), нязменна і разнайстайна пятроўцаў вучыць танцаваць самавіты этнахарэограф Сяргей Выскварка! Напрацягу жыцця ён даследуе традыцыйную народную культуру Любаншчыны: запісаў звыш за 400 народных песень, 95 традыцыйных мясцовых танцаў (сярод якіх такія рэдкія творы, як «Войра карагодам», «Каваля» «Кадрыля на пяць штоф»), больш за 15 карагодаў і народных гульняў.…
Read more
Шчыра запрашаем 8 ліпеня на Пятроўскі танцавальны інтэнсіў! Так цешыць, што на Пятровіцу прыязджаюць часта ўжо спрынтыя і вопытныя танцоры. Але нам вельмі прыемна, што людзі наважваюцца прыехаць на фэст і для таго, каб пачаць танцаваць. Напярэдадні Пятроўскага фэсту мы вырашылі прысвяціць асобны дзень асновам беларускіх танцаў. Усё навучанне будзе скіравана на пачаткоўцаў.…
Read more
Больш за 5 год я марыла аб гэтым шчаслівым моманце!!! Цяпер у маёй любай Любані ёсць фотальбом(чык), які не сорамна паказваць, дарыць. Ад якога ўтульна, смачна і цёпла робіцца на душы. Дзякуй усім цудоўным людзям, якія дапамаглі споўніцца маёй мары))) Укладанне – С.Выскварка, Фота – А.Мікус, Тэкст – С.Курс, Дызайн- Л.Красікава, Дзякуй, “Будзьма беларусамі!”!
Зборнік найгрышаў для навучання танцам Любанская 10+ У двух частках Прадстаўляем Вашай увазе зборнік танцавальных найгрышаў “Любанская дзясятка плюс” у двух частках. Аснову зборніка складаюць найгрышы да агульнавядомых танцаў, такіх як лявоніха, кракавяк, карпет, барыня і інш. Рэгіянальныя варыянты харэаграфіі дзесяці гэтых танцаў і ўтвараюць “Любанскую дзясятку танцаў”. У зборніку ж змешчана…
Read more